Сёння будуць судзіць ўдзельнікаў ўчорашняй акцыі супраць будаўніцтва АЭС
Учора ўвечары ў раёне станцыі метро "Фрунзенская" былі затрыманыя ўдзельнікі пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС. Сярод затрыманых – шмат замежнікаў.
Пікет ладзілі актывісты сацыяльных, анархічных і экалагічных рухаў. Сярод затрыманых – Юльяна Грынец, Андрэас Шэлхас, Яніна Ролік, Гвідэ Хансэн, Ян Хендрыкроп, Катрын Хайнрых, Ягор Яромчанка, Алена Вітко, Сяргей Слюсар, Дарота Кубашэўска. Усіх затрыманых даставілі на Акрэсціна, дзе яны правялі ноч. Сёння пройдуць суды над беларускімі ўдзельнікамі акцыі супраць будаўніцтва АЭС, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".