Севярынцу на “хіміі” прапанавалі працаваць дворнікам

Як паведамляе прэс-служба БХД, з дапамагой мясцовых жыхароў Павел Севярынец здолеў патрапіць у краязнаўчы музей у Пружанскім палацы, у цэнтральную раённую бібліятэку, газету "Раённыя будні", цэнтр занятасці, кантору "Камунальнік", краму "Палявая". Паўсюль Павал шукаў працу. Паводле яго словаў, ва ўсіх установах, дзе можна ўладкавацца па спецыяльнасці пісьменніка і журналіста, яму адмовілі. Затое сустаршыня БХД мае прапановы стаць дворнікам, грузчыкам ці маляром.

Нагадаем, што на папярэдняй "хіміі" палітвязень працаваў на лесапавале.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі