Сіноптыкі: уначы ў суботу да 14 марозу, у нядзелю — снег, завірухі

На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны 4-9 метраў за секунду, у начныя і ранішнія гадзіны яго парывы дасягнуць 12-14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 3-8 градусаў марозу, на Брэстчыне чакаецца ад 2 градусаў марозу да 2 цяпла. У начныя гадзіны на поўначы Беларусі пры праясненнях — да 9-14 градусаў ніжэй за нуль.

БЕЛТА адзначае, што, паводле прагнозу сіноптыкаў, у нядзелю, 3 сакавіка, у нашай краіне будуць складаныя ўмовы надвор'я: на большай частцы тэрыторыі чакаецца снег, месцамі моцны. У многіх раёнах магчымае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду, завіруха.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі