Следчыя просяць падоўжыць "справу Данькова"
Упраўленне Следчага камітэта па Мінску просіць яшчэ раз працягнуць тэрмін расследавання крымінальнай справы вядомага бізнэсоўца.
Таксама следчыя просяць працягнуць утрыманне Юрыя Данькова пад вартай, перадае interfax.by. Раней расследаванне крымінальнай справы супраць Данькова было падоўжанае да 22 лютага.
Нагадаем, што ўладальніка мінскага забаўляльнага цэнтра Dankoff Club затрымалі 4 верасня 2012 год. Яго абвінавацілі ў выкарыстанні занятку прастытуцыяй і стварэнні службовай асобай умоваў для занятку прастытуцыяй.
Яшчэ да затрымання Данькова Следчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць мастацкага кіраўніка і адміністратара "Dankoff Club". Яго затрымалі за арганізацыю бардэля.
Фота — kunstkamera.livejournal.com