Сваё апошняе слова ў судзе Юрый Данькоў скажа 17 снежня
Раней меркавалася, што апошняе слова падсуднага бізнэсоўца прагучыць 13 снежня.
Аднак Наталля Данькова, жонка бізнэсмена, паведаміла журналістам Радыё "Свабода", што спрэчкі ў Маскоўскім судзе Мінску скончыліся толькі сёння, 13 снежня.
Данькова кажа, што пракурор не зняў ніводнага пункту абвінавачання і запатрабаваў для яе мужа 9 гадоў турмы. Калі можна чакаць прысуду, не ведае ні жонка, ні адвакат падсуднага.
Паводле сваякоў Данькова, ён так і не прызнаў сваёй віны па большасці выстаўленых абвінавачанняў, у тым ліку ў арганізацыі ў клубе прытону і схіленні да заняткаў прастытуцыяй. Агулам Юрыя Данькова абвінавачваюць паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Нагадаем, што працэс над Юрыем Даньковым ідзе з верасьня ў закрытым рэжыме. Судзіць яго суддзя Наталля Кузняцова.
Фота з сацыяльных сетак