Dankoff Club высяляюць з будынка ў цэнтры Мінска (фота)
Клуб больш не здольны аплачваць арэнду. Судовы працэс над яго ўладальнікам Юрыем Даньковым пачаўся 18 верасня і праходзіць у закрытым рэжыме.
Апоўдзень 24 верасня з дома на вуліцы Мяснікова, 25, вядомага мінчукам і гасцям сталіцы як Dankoff Club, пачалося высяленне казіно. Хаця шыльда з назвай клуба па-ранейшаму вісіць на сваім месцы, за дзень будынка павінны быць вывезеныя ўсе рэчы арандатара.
Пра тое, што клубу не працягваюць дамову арэнды, жонка ўладальніка клуба Наталля Данькова даведалася нядаўна, распавяла яна TUT.BY. Для яе стала нечаканасцю тое, што забраць клуб у іх могуць проста падчас следства.
Па словах Мікалая Кулакова — прадстаўніка “Беларускага таварыства глухіх”, у якога клуб арандаваў памяшканне апошнія 20 гадоў, — дамову з уладальнікамі Dankoff Club не працягнулі праз нявыплату арэнды за 2 месяцы. Агульная запазычанасць — 836 мільёнаў рублёў. Будынак цяпер будзе часова належаць прадпрыемству "Віток" , якое ўваходзіць у склад "Беларускага таварыства глухіх". Праз месяц, па словах Кулакова, памяшканне выставяць на аўкцыён.
Нагадаем, уладальнік "Dankoff-клуба" Юрый Данькоў быў затрыманы ў верасні 2012 года. Яго абвінавачваюць ва ўцягванні ў прастытуцыю, падробцы дакументаў, ухіленні ад падаткаў, арганизацыі прытона і нават публічнай дэманстрацыі порнафільма. Шкода, якую бізнэсовец зрабіў дзяржаве, ацэньваецца больш як у 1 мільён долараў.
Данькова судзяць у закрытым рэжыме.
Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY.