Студэнты выступаюць “за стабільную аплату навучання”
Група беларускіх студэнтаў распачала грамадзянскую інтэрнэт-кампанію, мэта якой — прывязаць кошты на навучання да ўзроўню інфляцыі.
25 красавіка з’явіўся сайт obraschenie.vv.si, прысвечаны гэтай кампаніі. Арганізатары кампаніі дамагаюцца таго, каб змяненне коштаў платнага навучання ва ўсіх ВНУ краіны з 2013 года было прывязана выключна да фактычнай і запланаванай інфляцыі ў краіне і адбывалася раз на год. У межах гэтай кампаніі студэнты разлічваюць сабраць і накіраваць 10 тысяч электронных зваротаў на імя кіраўніка краіны і міністра адукацыі, інфармуе БелаПАН.
Як адзначаюць арганізатары кампаніі “За стабільную аплату навучання!”, у Беларусі каля 445 тысяч студэнтаў, з іх “платнікаў” — амаль 290 тысяч. З верасня 2010 па красавік 2013 года кошты на навучанне па платнай аснова павялічваліся і пералічваліся дзевяць разоў. Такім чынам, кошт навучання павялічыўся прыкладна ўтрая.