Супраць Міколы Статкевіча зладзілі правакацыйную бойку?

Што праўда, адзначае "Беларускі партызан", праверыць праўдзівасць гэтых крыніцаў немагчыма. Паводле гэтай інфармацыі, адміністрацыя Шклоўскай калоніі справакавала бойку, каб на фармальных падставаў пасадзіць палітвязня ў памяшканне камернага тыпу.

Паведамляецца, што за тыдзень палітык атрымаў статус "злоснага парушальніка", трапіў у штрафны ізалятар на 5 дзён, і адразу ж пасля выхаду — у памяшканне камернага тыпу.

Нагадаем, 23 снежня ў Шклоўскай калоніі мусіць адбыцца рэгістрацыя шлюбу Міколы Статкевіча і Марыны Адамовіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі