Сяргей Касціцын сустракаецца з дзяўчынай з Салігорска (фота)

120124 Svjardlou Blonda.mp3

У адной з сацыяльных сетак Еўрарадыё выпадкова натрапіла на фотаздымак Сяргея Касціцына ў абдымках прывабнай бландынкі. Мы вырашылі даведацца, хто гэтая дзяўчына і што яе звязвае з зоркай "Нэшвіла".

 

Твар незнаёмкі падаўся нам знаёмым… І праўда, неўзабаве дзяўчына, якую сентыментальныя журналісты Еўрарадыё адразу ж запісалі ў нявесты хакеіста, знайшлася на фотаздымках з вяселля лідара гурта ZNICH Алеся Таболіча!

Так мы высветлілі, што дзяўчыну завуць Алена. Яна нарадзілася ў Салігорску, у дзяцінстве шмат гасцявала ў сваякоў на Палессі. Яна на пару гадоў старэйшая за Сяргея Касціцына, а Алесю Таболічу прыходзіцца стрыечнай сястрой. Музыка здзіўлена пытаецца ў нас: а хто такі гэты Сяргей Касціцын?

“Яны пазнаёміліся ў “Рэактары” яшчэ тады, калі той працаваў. Прыйшлі туды з сяброўкай на дыскатэку, падселі за столік да маладых людзей, — пасля ўзгадвае Алесь Таболіч. — Тыя іх пачаставалі, завязалася размова. Ну, і Алена пачала тусавацца з Сяргеем, але не ведала, хто ён такі. Тут адзін з хлопцаў кажа: гэта ж Касціцын, вядомы хакеіст! А яна не паверыла, падумала, што яе “разводзяць”. Толькі праз тыдзень, калі ўсе вакол яе пачалі казаць, што гэта Сяргей Касціцын, яна зразумела, што гэта сапраўды ён”.Алена пачала тусавацца з Сяргеем, але не ведала, хто ён такі. Тут адзін з хлопцаў кажа: гэта ж Касціцын! А яна падумала, што яе “разводзяць”. Толькі праз тыдзень зразумела, што гэта сапраўды ён.


Што праўда, сама Алена, якую Еўрарадыё заспела ў ЗША, катэгарычна адмаўляе такую версію знаёмства.

 

 

 

Маці Алены распавяла Еўрарадыё, што бачыла Сяргея толькі аднойчы, у Мінску. Ён зрабіў на яе ўражанне сціплага і крыху сарамлівага хлопца. Але, кажа, у ЗША яе дачку за сабой паклікаў. Дзяўчына пасялілася ў Нью-Ёрку, дзе жыве яе старэйшая сястра. Да Нэшвіла, дзе базуецца клуб Сяргея Касціцына, — 1000 кіламетраў...


У тым, што хлопец яе дачкі прафесійна займаецца хакеем, маці Алены не бачыць нічога дрэннага. Але, кажа, пра вяселле думаць яшчэ вельмі і вельмі рана.

 

А вось бацькі Сяргея Касціцына пра Алену ўвогуле толькі чулі.

"Калі я быў у Сяргея, а пасля з'ехаў да Андрэя ў Канаду — пазней прыляцела яна. Мы нават не пабачыліся. Гэта было ў лістападзе", — кажа Алег Паўлавіч, бацька Андрэя і Сяргея Касціцыных.

 

 

 

Такім чынам, “ажаніць” Сяргея Касціцына з Аленай мы паспяшаліся. Але не выключана і тое, што калі-небудзь гэтае вяселле адбудзецца! Ці сыйграе на ім ZNICH Алеся Таболіча? Музыка кажа, што ён зрабіў бы гэта з задавальненнем.

 

 

Фота: са старонак Алены Таболіч у сацыяльных сетках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі