Сёння барысаўскі БАТЭ сустракаецца з французскім "Лілем"
Гульня пятага тура футбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдзе на мінскім стадыёне “Дынама”. Пачатак а 20-й.
Сённяшняя сустрэча стане вырашальнай для абедзвюх камандаў. Нагадаем, што ў першай сустрэчы нашыя футбалісты ў гасцях абыгралі французаў з лікам 3:1. Зараз "Ліль" займае апошняе месца ў сваёй групе. Французам неабходна выйграць прынамсі з лікам 4:1 альбо нават 3:0.
Фота — football.by