У Мінску пройдуць матчы 1/2 фінала Кубка Беларусі па футболе

Абодва матчы пройдуць на штучным полі клуба "Мінск". Адзначым, што СКВІЧ, які прабіўся ў 1/2 фінала Кубка, дагэтуль не атрымаў ліцэнзію на ўдзел у чэмпіянаце Беларусі ў першай лізе. Канчатковае рашэнне ў гэтай справе будзе прынятае 5 красавіка.

Мінскае "Дынама" — галоўны прэтэндэнт на заваяванне ганаровага трафея. У выпадку поспеху каманда Алега Пратасава сёлета стартуе ў Лізе Еўропы з другога раўнда кваліфікацыі.

Нагадаем, фінальны матч Кубка Беларусі прызначаны на 26 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі