"Ціхія" папраўкі ў законы: ці выжыве апазіцыя і грамадзянская супольнасць?
Яшчэ ў пачатку месяца Палата прадстаўнікоў і Савет рэспублікі прагаласавалі за чарговае "закручванне гаек". Праваабаронцы пратэстуюць.
У сераду стала вядома, што ў Беларусі ўнесеныя папраўкі ў законы пра палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні. Прычым, усё рабілася цішком. На разгляд у Палату прадстаўнікоў іх уносіў урад. Дэпутаты прымалі, Савет рэспублікі зацвярджаў, а грамадства пра гэта не ведала.
Паводле гэтых паправак, атрыманне грамадскім аб'яднаннем фінансавання з замежжа будзе разглядацца як крымінальнае злачынства. Значна больш жорсткімі будуць кары за заклік ці правядзенне несанкцыянаванага вулічнага мерапрыемства.
Таксама стала вядома, што прапаноўваюцца папраўкі ў закон пра органы дзяржбяспекі,якія даюць іх супрацоўнікам неабмежаваныя паўнамоцтвы.