У алімпійскай вёсцы ў Лондане ўзнялі беларускі дзяржаўны сцяг
У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнік беларускай місіі Сяргей Нерад і іншыя чыноўнікі.
На спецыяльна адведзенай для гэтага пляцоўцы арганізатары з дапамогай акцёраў моладзевага тэатра разыгралі касцюміраванае шоў з песнямі і танцамі. Асноўным яго лейтматывам было тое, што лонданская Алімпіяда дае шанец стаць чэмпіёнам кожнаму, паведамляе сайт Міністэрства спорту і турызму.
Нагадаем, што ўрачыстае адкрыццё Алімпіяды адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу – 27 ліпеня.