У Бабруйску свабодны прафсаюз выйграў суд — высялення не будзе

Прычыну свайго станоўчага рашэння суддзя не назвала. Кіраўнік СПБ Міхаіл Кавалькоў кажа, што рашэнне для яго аказалася прыемна нечаканым. Ён спадзяецца, што пасля гэтага суда адміністрацыя завода пойдзе на сацыяльнае партнёрства з незалежным прафсаюзам.

Нагадаем, што дырэкцыя завода яшчэ са снежня 2011 года спрабавала датэрмінова разарваць дамову арэнды з прафсаюзнай арганізацыяй, а ў панядзелак па яе ініцыятыве памяшканне СПБ было апячатана.

Трэба адзначыць, што з 3500 тысяч чалавек, якія працуюць на заводзе, амаль 300 уваходзяць у Свабодны прафсаюз.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі