У Брэсце забаранілі канцэрт Змітра Вайцюшкевіча
Выступ павінен быў адбыцца 18 сакавіка ў мясцовым Тэатры лялек.
Дазвол на яго далі брэсцкія ідэолагі. Аднак пазней арганізатара выклікаў дырэктар тэатра і без тлумачэння прычын адмяніў канцэрт. Нагадаем, гэта другая адмена выступаў пасля з’яўлення ў інтэрнэце чорных спісаў музыкантаў, артыстаў і пісьменнікаў.
У гэту нядзелю ў Гомелі не адбудзецца канцэрта гурта "Ляпис Трубецкой" нібыта з-за праблем з пажарнай бяспекай. Пад пагрозай зрыву выступ "Ляпісаў" у Магілёве. Песні Міхалка і Вайцюшкевіча прыбралі з ратацыі на ўсіх ФМ-станцыях краіны. Афіцыйна чыноўнікі абвяргаюць існаванне чорнага спісу і называюць яго фальшыўкай. Але кіраўніцтва радыёстанцый неафіцыйна пацвярджае тое, што ім даслалі паперу з пералікам вядомых асоб, пра якіх нельга згадваць.
фота: Юлія Дарашкевіч