У Брэсце затрымалі кіроўцу, які насмерць збіў дзяўчыну
Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч з 27 на 28 красавіка.
Нагадаем, што "Мерсэдэс", за рулём якой таксама знаходзілася дзяўчына, наехаў на пешахода на вуліцы Маскоўскай каля крамы "Астор".
Паводле абноўленай інфармацыі стала вядома, што дзяўчыну збіў аўтамабіль "Форд Фокус", і ўжо пасля ўдару яе адкінула пад колы "Мерсэдэса". Кіроўца ж "Форда" з'ехаў з месца здарэння.
Са словаў відавочцаў, каля 12-й гадзіны ночы была выклікана "хуткая". Аднак дапамога медыкаў не спатрэбілася — дзяўчына загінула на месцы. Каб дастаць яе цела з-пад аўтамабіля, прыехала спецтэхніка, якая падняла "Мерсэдэс".
Па плане "Перахоп" супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамабіль "Форд". Яго кіроўцам аказаўся 24-гадовы брэстаўчанін, кроў якога была накіравана на экспертызу. Па факце аварыі праводзіцца праверка, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі.