У Брэсце пройдзе жаночы велапарад на шпільках (фота)
Арганізатаркі сцвярджаюць: “Жанчына на ровары — гэта сучасна, стылёва і абсалютна неабходна”.
Яны заклікаюць услед за жанчынамі Еўропы больш масава сядаць на ровар, каб “даць бой дрэннай экалогіі і састарэлым савецкім стэрэатыпам”. Спробай сіл мае стаць “Парад на шпільках”. Яго плануецца правесці 28 ліпеня, у Дзень горада, паведамляе сайт велаклуба “Кола-бок”.
Велапарад мае стартаваць з парка 1-га траўня а 11-й. Потым удзельнікі праедуць 3-кіламетровы маршрут ад плошчы Леніна да фантана на вуліцы Савецкай. А там каля 12-й запланаваная фотасэсія.
Дарэчы, у велапарадзе хочуць узяць удзел польскія раварысткі з Бяла-Падляскі.