У эфір выйшаў “Гомель offline” (фота)

Праект з такой назвай стаў “першапраходцам” Інтэрнэт-тэлебачання на Гомельшчыне.
 
Стартавы выпуск праграмы амаль цалкам прысвечаны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС і погляду на яе ў цяперашні час. Тут можна ўбачыць рэпартаж з Нароўлі пра ўдзельніка ліквідацыі катастрофы, апытанку з вуліц горада пра неабходнасць у Беларусі ўласнай атамнай станцыі, а таксама гутарку з экспертам-маркетолагам Аляксеем Харкевічам, які дае адказ на пытанне “Ці трэба развіваць экстрэмальны турызм у забруджаных радыяцыяй раёнах?”.

Як кажуць самі арганізатары “Гомель offline”, праект будзе сканцэнтраваны на людзях, падзеях і з’явах, без якіх немагчыма ўявіць жыццё Гомеля. Выходзіць праграма пакуль што будзе раз на месяц, аднак ужо зараз пачынаецца праца над другім выпускам, які, верагодна, будзе прысвечаны андэграўндаму жыццю абласнога цэнтра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі