У Гомелі пачаўся зімовы футбольны турнір

Такім чынам, таварыскі турнір атрымаўся міжнародным. У ім прымаюць удзел каманды “Гомель” і “Шахцёр”, якія прадстаўляюць Беларусь, украінскі футбольны клуб “Палессе” з Чарнігаўскай вобласці і “Парус” з Санкт-Пецярбурга.

18 студзеня прайшлі першыя гульні, у якіх “Шахцёр” перамог украінцаў з лікам 7:0, а “Парус” саступіў “Гомелю” 0:3. Улічваючы, што каманды гуляюць амаль асноўным складам, самым цікавым матчам абяцае быць “беларуская гульня” між “Гомелем” і “Шахцёрам”.

Праходзіць “Футбольная Зіма” на гомельскім стадыёне школы “СДЮШАР-8” і скончыцца 22 студзеня. Уваход на ўсе гульні турніру вольны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі