У Гомелі сёння пройдзе суд за ананімны допіс у сацсетцы
Дзмітрый Шаўчэнка быў затрыманы ўвечары 6 жніўня. Ён пад ананімным акаўнтам актыўна ўдзельнічаў у групе «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».
Як паведаміла БелаПАН жонка актывіста Ала Шаўчэнка, муж разам з двум амаленькімі дзецьмі ў суботу з'ехаў на дачу ў вёсцы Калініна Гомельскага раёна. Увечары да дачы пад'ехаў аўтамабіль «Опель», з якога выйшлі людзі ў цывільным. Яны затрымалі Дзмітрыя проста на вачах у дзяцей і адразу заявілі, што ён абвінавачваецца ў закліку да непадпарадкавання ўладам.