У Гродне ўлады дазволілі пікет актывістам аргкамітэта БХД

Як паведамляе сайт bchd.info, мэтай пікета з'яўляецца інфармаванне грамадзян аб сітуацыі з рэалізацыяй Дамовы аб малым прымежным руху паміж Беларуссю і Польшчай. Падчас яго правядзення запланаваны таксама збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства замежных спраў "наконт перадачы ноты аб гатоўнасці беларускага боку да ўвядзення ў дзеянне дамовы".

Разам з тым гродзенскія ўлады не задаволілі заяўку на правядзенне аналагічнага пікету каля мікрарынку "Фарты".

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі