У Мінск прыехала больш за 400 заўзятараў “Мілана”
Асвятляць гульню, якая адбудзецца на мінскім стадыёне "Дынама" , будуць больш за два дзесяткі італьянскіх журналістаў.
Футбольны клуб “Мілан” прыбыў у беларускую сталіцу ўчора ўвечары. Каманда размясцілася ў гатэлі "Еўропа". Дадому футбалісты "Мілана" вылецяць адразу пасля матчу з барысаўчанамі.
Цікава, што італьянскі клуб адмовіўся ад трэніроўкі ў Мінску. Па словах галоўнага трэнера “Мілана” Масіміліана Алегры, гэта традыцыя італьянскага клуба. Футбалісты “Мілана” перад гульнямі ў еўракубках трэніруюцца толькі на сваім полі.
Нагадаем, што гульня БАТЭ – “Мілан” пройдзе сёння на мінскім стадыёне “Дынама”. Пачатак у 20.00. Прамая трансляцыя на Першым нацыянальным тэлеканале.