У Мінску адкрыюць беларуска-нямецкі цэнтр даследавання біямасы

З нямецкага боку ў стварэнні цэнтра прымуць удзел Даследчы цэнтр біямасы (Лейпцыг) і Інстытут экалагічных, энергетычных тэхналогій і бяспекі (Аберхаузен). Дзейнасць новай структуры будзе скіраваная на распрацоўку метадалагічнай базы па выкарыстанні біямасы, стратэгіі найлепшага выкарыстання біягазу, перадае БЕЛТА. Пачатак працы цэнтра даследавання біямасы — у траўні гэтага года.

У выпадку паспяховай рэалізацыі праект плануецца тыражаваць і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі