У Мінску затрымалі праціўнікаў АЭС
Масавыя затрыманні адбыліся ў нядзелю 27 траўня
Каля стадыёна "Трактар" міліцыянты затрымалі групу моладзі, якая сустракалася з доктарам тэхнічных навук, спецыялістам па праблемах атамнай энергетыкі Георгіем Лепіным. У Маскоўскі РУУС трапіў дваццаць адзін чалавек.
Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", да некаторых затрыманых ужывалі фізічны гвалт, пагражалі скласці пратаколы і пасадзіць “на суткі”. Аднак пасля дактыласкапіі ўсіх адпусцілі.
Фота — gazeta.ee