У Мінску затрыманы Аляксандр Арцыбашаў
Невядомыя ў цывільным схапілі хлопца ля пад’езду яго ўласнага дома.
Актывіст "Zмены" паспеў паведаміць сябрам, што яго вязуць у Кастрычніцкі РАУС. Пакуль не вядома, у чым абвінавачваюць Арцыбашава.
Нагадаем, што гэта ўжо трэці ўдзельнік моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду”, затрыманы сёння. Ранкам міліцыянты завіталі да Паўла Вінаградава і Юліі Лапкоўскай. Дзяўчыну ўжо асудзілі за лаянку – яна атрымала 200 тысяч штрафу. Прысуд Вінаградаву яшчэ не вынесены.
Паплечнікі затрыманых мяркуюць, што ўвага міліцыянтаў да "Zмены" звязаная з заўтрашнім Днём горада.