У Пінску прайшоў парад 9 траўня (фота)
На сённяшні дзень у горадзе пражывае 160 удзельнікаў Вялікай айчыннай вайны і каля 600 вязняў канцэнтрацыйных лагероў.
У першую чаргу для гэтых людзей у сталіцы Палесся быў зладжаны ваенны парад. Па галоўнай плошчы горада ішлі калоны пінскіх памежнікаў, міліцыі, ратавальнікаў МНС. Завершылі святочнае мерапрыемства ветэраны, якіх апладысментамі віталі пінчукі.
Свята працягнулася народнымі гуляннямі. Увечары ў горадзе па традыцыі пройдзе салют.