У сталіцы Швецыі памерла 97-гадовая прынцэса
Прынцэса Ліліян (Ліліян Мэй Дэвіс), герцагіня Халандская нарадзілася ў 1915 годзе ў Вялікабрытаніі.
У маладосці яна нават працавала мадэллю. З прынцам Бертылем Шведскім пазнаёмілася ў 1943 годзе, калі была ў шлюбе з англійскім акцёрам Іванам Крэйгам. Ліліян і Бертыль узялі шлюб толькі ў 1976-м. Іх гісторыю кахання называюць адной з самых рамантычных у сучаснасці, адзначае РІА "Новости".
Фота — crownprincessvictoria.blogspot.com