У ЗША далі новае азначэнне сэксуальнаму гвалту

З 1929 года “згвалтаваннем” лічыліся “палавыя зносіны з жанчынай, здзейсненыя з ужываннем сілы і супраць яе волі”. Новае азначэнне, лічаць эксперты ФБР, дазволіць значна павялічыць колькасць людзей, якія юрыдычна лічацца пацярпелымі ад гвалтаўнікоў.

У 2010 годзе ў ЗША было зарэгістравана 84 767 такіх злачынстваў, перадае ВВС. Ахвярамі прызнаюць людзей, якія былі, напрыклад, нецвярозымі і таму не ўсведамлялі, што з імі робяць. Пашыраны і пералік формаў палавых зносінаў, да якіх злачынца можа прымушаць ахвяру, напрыклад, гэта можа быць аральны сэкс.

Эксперты мяркуюць, што такія новаўвядзенні паўплываюць на статыстыку злачынстваў і дадуць больш дакладную карціну крымінальнай абстаноўкі ў ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі