Уладзімір Някляеў абмяняўся заявамі з міліцыяй

Нагадаем, што на мінулым тыдні палітык выязджаў у Варшаву на саміт Усходняга партнёрства. Тым часам на пачатку верасня суд забараніў яму пакідаць межы краіны і нават выязджаць са сталіцы.

У панядзелак Някляеў атрымаў афіцыйнае папярэджанне ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага раёну Мінску:

Някляеў: "Я ім прынёс сваю паперу, а яны мне далі сваю. Мы, так сказаць, згулялі папера на паперу. У іхнай было папярэджанне афіцыйнае, што калі я буду сабе дазваляць не выконваць пастанову суда, то яны будуць хадайнічаць у той самы суд, каб ён адмяніў гэтую адтэрміноўку і зрабіў турэмнае зняволенне рэальным".

У сваёй заяве экс-кандыдат патлумачыў, чаму ён выязджаў на саміт Усходняга партнёрства. Па словах Някляева, ён не прызнае сваёй віны і лічыць, што яго незаконна асудзілі па палітычнай замове ўлады. Таму ён лічыць сябе свабодным чалавекам вольным у сваіх дзеяннях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі