Урад атрымаў законапраект аб амністыі

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства унтураных справаў, з месцаў пазбаўлення волі на свабоду могуць выйсці каля 2800 чалавек. Таксама плануецца скараціць тэрмін пакарання на адзін год больш як сямі тысячам асуджаных.

Калі прапанаваны варыянт закона будзе прыняты, то ўжо ў ліпені будуць вызваленыя: непаўналетнія; цяжарныя жанчыны; жанчыны і самотныя мужчыны, якія маюць непаўналетніх дзяцей; інваліды I і II груп; хворыя на анкалагічныя захворванні; удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС; пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС; ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў.

Асобна ў МУС падкрэсліваюць, што амністыя не распаўсюджваецца на тых, хто злосна парушае вызначаны парадак адбыцця пакарання. Нагадаем, што большасць з беларускіх палітвязняў акурат трапляе ў гэтую катэгорыю.

Фота — old.myfabis.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі