Узровень радыяцыі на тэрыторыі японскай АЭС павялічыўся, але змяншаецца

Узровень радыяцыі на тэрыторыі аварыйнай японскай АЭС "Фукусіма-1" значна павялічыўся, але прыкладна праз гадзіну пачаў змяншацца, сказаў генеральны сакратар урада Японіі Юкіо Эдано.

"Мяркуюць, што прычынай гэтага магло стаць пашкоджанне абалонкі трэцяга рэактара і выкід радыяцыі разам з парай. Гаворка ідзе пра верагоднасць. Гэта не канчатковая выснова", - паведаміў Эдано.

Пры гэтым ён заявіў, што пакуль планаў пашырэння зоны эвакуацыі няма, паведамляе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі