Валянціна Стэфановіча аштрафавалі амаль на 5 мільёнаў
Падатковая інспекцыя Партызанскага раёна сталіцы выпісала праваабаронцу квіток на 4 мільёны 737 тысяч 330 рублёў.
Сёння адбыўся суд над Валянцінам Стэфановічам, якога абвінавацілі ва ўтойванні прыбыткаў па неасцярожнасці. Гаворка ідзе пра грошы на патрэбы цэнтра “Вясна”, якія паступалі на яго рахунак у літоўскім банку. Цікава, што пастанову пра штраф праваабаронца ўбачыў яшчэ да пачатку судовага паседжання. Са словаў Стэфановіча, яму далі яе на подпіс разам з пратаколам аб адміністратыўным правапарушэнні. То бок, рашэнне было прынятае па сутнасці яшчэ да разгляду справы.
Праваабаронца мае абскардзіць рашэнне суда цягам 10 дзён.
Фота: belsat.eu