Венесуэла правяла дэвальвацыю, але дружалюбную Беларусь не абагнала
8 лютага балівар патаннеў адразу на 46,5%.
Раней курс балівара да амерыканскага долара знаходзіўся на ўзроўні 4,3, цяпер долара ЗША каштуе 6,3 балівара.
Адной з мэтаў дэвальвацыі з’яўляецца паніжэнне кошту экспарту і, як вынік, павышэнне яго аб’ёму.
Чорны курс долара тым часам складае каля 18 балівараў.
Нагадаем, што Беларусь па-ранейшаму з’яўляецца сусветным рэкардсменам па ўзроўні аднаразовай дэвальвацыі за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў: у траўні 2011 года беларускі рубель патаннеў на 56%.