БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў матчам з македонскім "Вардарам"
Матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда пачнецца 18 ліпеня на барысаўскім гарадскім стадыёне а 19-й гадзіне.
Усе білеты ўжо прададзеныя.
Тым часам, у каманды Віктара Ганчарэнкі не ўсё атрымліваецца ў чэмпіянаце краіны: у апошніх трох матчах БАТЭ не можа перамагчы. Некалькі футбалістаў траўмаваныя, яшчэ некалькі выкліканыя ў алімпійскую зборную. У выніку, БАТЭ давядзецца гуляць без Рэнана Брэсана, Дзмітрыя Багі, Ягора Філіпенкі.
Матч у адказ БАТЭ правядзе ў сталіцы Македоніі Скоп'і 25 ліпеня.
Фота — bymedia.net