Вікторыя Азаранка другі раз стала першай ракеткай свету
Беларуская тэнісістка пасля адкрытага чэмпіянату Англіі зноў узначаліла рэйтынг WТА.
На яе рахунку 8800 ачкоў. З трэцяга на другое месца перамясцілася полька Агнешка Радваньска. За ёй размясцілася ўжо былая першая ракетка свету Марыя Шарапава з Расіі.
Нагадаем, Азаранка дайшла да паўфіналу Уімблдона, дзе саступіла будучай пераможцы турніру амерыканцы Серэне Уільямс.
Як паведамляе БелаПАН, гэты тыдзень будзе для Азаранкі 20-м на чале рэйтынгу WТА. Упершыню яна выйшла на першае месца сёлета 30 студзеня і ўтрымлівала лідарства 19 тыдняў. 11 чэрвеня яе адціснула на другое месца Шарапава.
Фота — freesmi.by