Вікторыя Азаранка захавала першы радок у сусветным рэйтынгу
На другое месца выйшла полька Агнешка Радваньска, на трэцяе апусцілася расіянка Марыя Шарапава.
Розніца паміж Азаранкай і Радваньскай складае 910 ачкоў. На 1725 ачкоў ад беларускі адстае амерыканка Серэна Уільямс, якая займае ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі чацвёрты радок.
Нагадаем, што першай ракеткай свету Вікторыя Азаранка ўпершыню стала ў студзені сёлета. На некалькі тыдняў у чэрвені яна саступіла першы радок Марыі Шарапавай, але неўзабаве вярнула.
У чэмпіёнскай гонцы Азаранка толькі другая, але яна саступае Шарапавай толькі 4 ачкі.
Фота — daylife.com