Вікторыя Азаранка ў Канадзе трапіла пад атаку рэпарцёраў (фота)
Алімпійская чэмпіёнка і першая ракетка свету прыляцела ў Манрэаль для ўдзелу ў тэнісным турніры з прызавым фондам 2 млн 168 тысяч долараў.
Вікторыя Азаранка стартуе толькі з другога раўнда, у якім сустракаецца з пераможцай паядынка паміж Тамірай Пашэк з Аўстрыі і Юліяй Гергес з Нямеччыны. Тым часам, 7 жніўня беларуская тэнісістка сустрэлася з журналістамі, якія распытвалі Вікторыю пра ўражанні ад Лондана-2012, дзе яна заваявала "золата" і "бронзу".
Фота — daylife.com