Вольга Някляева: Супрацоўнікі КДБ сарвалі мне важную сустрэчу
"Думаю, што спецыяльна ў гэты час вобшук быў... Значыць, тэлефон праслухоўваецца, яны ведаюць усе мае рухі", — кажа Някляева.
Сёння прайшоў ператрус у кватэры Вольгі Някляевай, жонкі экс-кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Як паведаміла спадарыня Вольга ў жывым эфіры Еўрарадыё, пастанова на ператрус была выпісаная 3 студзеня. "Доўга яны да нас ехалі", — сказала яна. Ператрус праводзілі трое супрацоўнікаў КДБ, які шукалі нейкія дакументы. Аднак нічога не знайшлі з таго, што іх цікавіла.
"Паводзілі яны сябе карэктна. Прагледзелі вершы Уладзіміра Пракопавіча. Я прапанавала ўзяць яго кнігі, але яны не ўзялі. Паглядзелі шафы, прайшлі па пакоі, паглядзелі гаўбцы", — распавяла Вольга Някляева.
Яна кажа, што супрацоўнікі КДБ сарвалі ёй важную сустрэчу, бо спынілі ўжо на выхадзе з пад'езда.
Фота — belsat.eu