Яўгена Васьковіча этапавалі з Магілёўскай калоніі
Гэтую інфармацыю падцвердзілі ў адміністрацыі калоніі, але не паведамілі, куды менавіта этапавалі актывіста.
Пра перавод сына ня ведае пакуль яго маці. У апошнім лісце Яўген паведамляў, што яго пераводзяць у памяшканне камернага тыпу. Як заявіла супрацоўніца калоніі, маці арыштанта паведамяць пра новае месца адбыцця пакарання сына цягам трох сутак пасля яго прыбыцця туды, паведамляе “Радыё Свабода”.
Нагадаем, што Яўгена Васьковіча і двух прыхільнікаў ідэяў анархізму Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі за напад на будынак бабруйскага КДБ у кастрычніку 2010 году. Бабруйскі суд прызнаў іх вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясенні шкоды ў асабліва буйных памерах.