З-за "маўклівых акцыяў" у Мінску адмянілі велапрабег
Ён мусіў адбыцца ў аўторак 26 ліпеня ў парку Горкага.
Экалагічны велапрабег мусіў спалучыцца са святам энергазберажэння. Аднак у апошні момант арганізатары адмовіліся ад сваёй ідэі. Па іх словах, у інтэрнэце былі заклікі далучыцца да гэтага мерапрыемства ўдзельнікам маўклівых пратэстаў і патрабаваць эканамічных і палітычных пераменаў.
У сацыяльных сетках з’явіліся заклікі ўдзельнічаць у велапрабегу ў майках з надпісам ШОС, паведамляе gazeta.ru. Гэта і спыніла арганізатараў. Пасля інтэрнэт-дэбатаў з апазіцыянерамі эколагі вырашылі адмяніць сваё мерапрыемства.