За "акцыю маўчання" 20 ліпеня караюць "суткамі" (абноўлена)
10 сутак арышту атрымала маці палітвязня Мікіты Ліхавіда Алена.
21 ліпеня ў райсудах Менску разглядацюца адміністратыўныя справы затрыманых у “маўклівую сераду” 20 ліпеня, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
На дадзены момант вядомыя некаторыя прысуды:
Бандарэнка Вольга - 10 сутак (судзьдзя - Сьвістунова).
Ліхавід Алена - 10 сутак (судзьдзя - Вайцюховіч)
Шапавалаў Павел - 12 сутак (судзьдзя - Шайко)
Іванюк Яўген - 12 сутак (судзьдзя - Шайко)
Белус Дар'я - 10 сутак (судзьдзя - Шабуня Віктар)
Аніскевіч Сяргей - 10 сутак (судзьдзя - Шабуня Віктар)
Буянаў Дзьмітры (судзьдзя - Вайцюховіч)
Комар Д. Л. (судзьдзя - Бычко)
Хіневіч Сяргей - 10 сутак (судзьдзя - Есьман Валер)
Хіневіч Вольга - 700 тысяч рублёў (судзьдзя - Вайцюховіч)
Хіневіч Уладзімір - 10 сутак (судзьдзя - Есьман Валер)
Клімовіч Аляксандра - 11 сутак (судзьдзя - Есьман Валер)
Руская Вольга - 11 сутак (судзьдзя - Сьвістунова, сьведкі - прапаршчык ПМСП Лапацін Аляксандр, стар. сярж. ПМСП Падгубай Андрэй)