За Бяляцкага заступіліся ЗША і Германія
Затрыманне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага выклікае "велізарную занепакоенасць" у ЗША.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў амбасадзе ЗША ў Беларусі. Амерыканскія дыпламаты адзначаюць, што ў дэмакратычным грамадстве няўрадавыя арганізацыі, кшталту "Вясны", маюць ключавую ролю ў сістэме стрымак і процівагаў.
У сваю чаргу, урад Германіі запатрабаваў ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць Бяляцкага. Нямецкі ўрад асудзіў ужыванне крымінальнага заканадаўства ў палітычных мэтах.
Нагадаем, што раней з аналагічнымі заявамі выступіў Еўрапарламент.