За год Польшча падаравала Беларусі 13 мільёнаў долараў
Гэтыя сродкі прызначаюцца ў асноўным на рэалізацыю сацыяльных праектаў.
Дапамога Польшчы іншым краінам дасягае 1,3 мільярда злотых (каля 400 мільёнаў долараў ЗША) у год, паведамляе gazetaprawna.pl
Найбольш польскіх грошай — звыш 40 мільёнаў злотых (каля 13 мільёнаў долараў ЗША), у мінулым годзе скіравалася ў Беларусь. Афганістан атрымаў 29,8 мільёна злотых, Украіна — 11,7 мільёна злотых, а Грузія — 6,8 мільёна злотых.