Затрыманых актывістаў "Еўрапейская Беларусь" адпусцілі пасля допыту

Як паведамляе БелаПАН, актывістаў дапыталі ў сувязі з падпалам Дома правасуддзя. У іх пыталіся, дзе яны знаходзіліся ў момант падпалу, ці ёсць алібі і хто яго можа пацвердзіць. Пры ператрусе ў актывістаў забралі носьбіты інфармацыі — хард-дыскі ад камп'ютараў і ноўтбукі. 


Па словах адпушчаных актывістаў, яны бачылі на стале ў міліцыі спіс з загалоўкам "Спіс актывістаў радыкальнай арганізацыі "Еўрапейская Беларусь". 


Нагадаем, падпал Дома правасуддзя адбыўся ў ноч на 15 траўня пасля вынясення прысуду Андрэю Саннікаву. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі