Зборная Беларусі па футболе сустракаецца сёння з румынамі
Беларуская зборная ужо згубіла шансы
трапіць на чэмпіянат. Невялікія яны і ў румынскай каманды.
Беларуская зборная ужо згубіла шансы трапіць на чэмпіянат. Невялікія яны і ў румынскай каманды. Для гэтага ёй трэба перамагаць сёння Беларусь, а ў наступнай сустрэчы Албанію і адначасова спадзявацца на паражэнне зборнай Босніі і Герцагавіны ад Люксембурга ў хатняй сустрэчы.
Варта адзначыць невялікую цікаўнасць да сустрэчы з боку заўзятараў. Румынская футбольная федэрацыя нават была вымушаная бясплатна раздаваць квіткі на стадыён жанчынам, пенсіянерам і дзецям.
Пачатак гульні у 21.30.