Жан-Эрык Хольцапфель: Для мяне было шокам бачыць Саннікава за кратамі
Старшыня Дэлегацыі Еўрасаюза ў Беларусі ўпершыню прысутнічаў на судовым працэсы ў Беларусі два дні таму. Па яго словах, ён быў вельмі ўражаны.
Жан-Эрык Хольцапфель: “Два дні таму я быў на судовым пасяджэнні супраць Андрэя Саннікава. І для мяне было шокам бачыць яго за кратамі. Еўраюсаз лічыць судовыя працэсы за “плошчу” палітычна матываванымі”.
Дыпламат запэўніў, што Еўрасаюз ведае пра заявы палітыка аб катаваннях і пагрозах у ізалятары КДБ, сур'ёзна ставіцца да іх і пільна адсочвае.