Змітра Бандарэнку аперавалі дзве гадзіны

Па словах яго жонкі Вольгі, аперацыя прайшла ўдала. Хірургі правялі яе пад мясцовай анестэзіяй, перадае БелаПАН.


Нагадаем, у Бандарэнкі праблемы з пазваночнікам і ўшчамленне спіннамазгавых нерваў. 


Першы раз у лякарню палітвязня прывезлі зранку 25 ліпеня. Аднак ахове не спадабалася, што падтрымаць Бандарэнку сабраліся блізскія і сябры. І праз нейкі час яго нечакана вывезлі ў турму на вуліцы Валадарскага. Увечары Бандарэнку зноў прывезлі ў лякарню. 


Бандарэнка быў асуджаны па "справе 19 снежня" на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. За кратамі ў яго моцна пагоршала здароўе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі