Дзяржплан-савок: рэстаратар Вадзім Пракоп'еў запісаў зварот да ўладаў і калег
![Дзяржплан-савок: рэстаратар Вадзім Пракоп'еў запісаў зварот да ўладаў і калег](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zliumdlgq5duo-_hi3jlhziljlfr240s.jpg.webp?itok=V4-pIL9v)
Беларускі рэстаратар Вадзім Пракоп'еў запісаў відэазварот, у якім выказаўся наконт падпісанага ў красавіку 2020-га ўказа кіраўніка дзяржавы №143 “Аб падтрымцы эканомікі”.
"Указ 143-ы, крывы, няправільны, які правільна было б назваць аб паўмерах падтрымкі пацярпелых галін [эканомікі], — кажа Пракоп'еў. — І ў гэтым жа ўказе лагерным вокрыкам: "Ну вы ж глядзіце, даем вам ільготы. Але калі што, імем рэвалюцыі закрыем вашу канторку на 90 дзён. Адкуль такая рыторыка? Ці ж мы не плацілі падаткаў? Ці ж мы не стваралі тысячы працоўных месцаў? Ці ж не да нас дзяржава звярталася напярэдадні хакейнага чэмпіянату [свету] па інвестыцыі і па імідж краіны?".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.