Рэйкаваму партызану дадалі два гады калоніі да прысуджаных 23 гадоў

Дзяніс Дзікун

Дзяніс Дзікун / spring96.org

Два гады калоніі па новай крымінальнай справе дадалі рэйкаваму партызану Дзянісу Дзікуну, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Прысуд яму агучыла 25 сакавіка ў судзе Горацкага раёна Наталля Фамічова.

Палітвязень абскардзіў рашэнне суда. Разгляд апеляцыі адбудзецца 18 чэрвеня ў Магілёўскім абласным судзе. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва.

Светлагорац Дзяніс Дзікун быў асуджаны на 23 гады пазбаўлення волі. Разам з ім былі асуджаныя Дзмітрый Равіч (на 22 гады) і Алег Малчанаў (на 21 год). Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі на чыгуначнай станцыі "Жэрдзь-Астанкавічы" на лініі Жлобін-Калінкавічы. Гэта здарылася на чацвёрты дзень расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі