Светлагорскіх "рэйкавых партызан" асудзілі на 21-23 гады зняволення

"Рэйкавыя партызаны" ў судзе / gp.by
"Рэйкавыя партызаны" ў судзе / gp.by

27 снежня ў Гомельскім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальнай справе групы "рэйкавых партызан". У яе ўваходзілі жыхары Светлагорска Дзмітрый Равіч, Дзяніс Дзікун і Алег Малчанаў (ва ўзросце ад 30 да 52 гадоў). Працэс з верасня праходзіў у Гомелі ў закрытым рэжыме. Як піша gp.by, Равіча асудзілі да 22 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзікуна — да 23 гадоў, Малчанава — да 21 года. Кожнага аштрафавалі на 4800 рублёў.

Мужчыны асуджаны за падпал рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі на чыгуначнай станцыі "Жэрдзь-Астанкавічы" на лініі Жлобін-Калінкавічы. Адбылося гэта на чацвёрты дзень расійскай агрэсіі супраць Украіны, калі расійскія войскі ўварваліся на ўкраінскую тэрыторыю ў тым ліку і праз Беларусь. "Рэйкавых партызан" прызналі вінаватымі ў "акце тэрарызму", "здрадзе дзяржаве", "удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні". Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі